Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/На прадвесьні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб мужыцкай долі На прадвесьні
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Аратаму
Іншыя публікацыі гэтага твора: На прадвесьні (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРАДВЕСЬНІ

… І сівер ледзь хаткі ня зьверне,
І сьнегу ані ня ўбывае,
А тут у сьвіронку — ні зерня,
Апошняя бульба ўцякае! —

І сена няма ад грамніцаў,
Саломкі тэй зараз ня хваце;
Кабылка падбегчы баіцца,
Кароўка ня хоча ўставаці.

Даведаўся ў двор і да сына —
Ня служцы куток свой карміці!
І больш не даюць з магазына,
Няма дзе рубля зарабіці…

Ня лёгка на сэрцы, ня лёгка!
Дум чорных ня збыцца дзень цэлы…
А так яшчэ траўка далёка,
Калі-ж і той колас насьпелы?!