Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/За касой

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сенажаці За касой
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Зажынкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: За касой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА КАСОЙ

Кожны раз, як жывой муравой-дываном
Лета высьцеле луг, сенажаць, —
Косы сьвішчуць, зьвіняць над ракой за сялом,
За касой касцоў песьні чуваць.

Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе,
Высьцілаюць пракос у пракос;
Песьні з ветрам шумяць, пушча водклік нясе, —
Пушча слухае песень і кос.

Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў,
Заміраючы ў вечнай жальбе:
Ці даждуся калі кос і песень касцоў
На другой, на вялікай касьбе?..
1908 г.