Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Паляці, мая мысьль…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сваяком па гутарцы Паляці, мая мысьль…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Рвіся, думка!..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паляці, мая мысьль…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛЯЦІ, МАЯ МЫСЬЛЬ…

Паляці, мая мысьль,
Лётам сокала
І прагледзь гэты сьвет
Кругом-вокала.

Лётам сьветлай зары
Па-над стрэхамі —
Сып надзеяй жывой
І пацехамі.

Пей аб волі людзям
Думкі цудныя,
Уміляй іх жыцьця
Сьцежкі трудныя.

Залатыя сны ім
Няхай рояцца;
Няхай жаль на душы
Супакоіцца.

Гоняць хай ад сябе
Цьмы нядольныя,
І рука у руку
Пойдуць вольныя.

Так ляці, эй, ляці,
Мысьль свабодная!
А ты міла спаткай,
Зямля родная.