Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Зваяваным

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хмары і думы Зваяваным
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Вясна за вясною…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зваяваным.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗВАЯВАНЫМ

Сьпеце ўсе тыя, што праўды па сьвеце шукалі,
І, не здабыўшы, ў дамоўкі бяз часу зышлі.
Гразьзю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі…
Хай-жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі…

Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі,
Плача-галосіць у коміне вецер глухі…
Сьпеце вы, слаўныя гора і працы патомкі,
Хутка над вамі распалім памінкаў агні!

Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узьняліся арламі,
Бліскам былі вам, тым бліскам, што гас і ня згас!

Грозна нясьліся магутныя вашыя клікі;
Нават каменныя душы скідалі свой сон;
Радасьцю дзіўнай зьвінеў ваш край бедны, вялікі…
Сіл не хапіла… запеў пахаронны вам звон.

Сьвежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла,
Жвір толькі сьвеціцца, змыты сьцюдзёным дажджом…
Сьпеце! мы вашых на век не забудзем магілаў;
Збуджаны вамі, мы ўскрэсьлі, мы больш не засьнём!