Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Бледныя буднія дні…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сэрца спытай… Бледныя буднія дні…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
„Забраны край“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бледныя буднія дні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЛЕДНЫЯ БУДНІЯ ДНІ…

Бледныя буднія дні
Сумна па роднай зямлі
Мутнай плывуць паласой;
Часам калі-ні-калі
Дзе-ні-дзе бліснуць агні,
Глянуць крывавай расой.

Песьні раздольля маўчаць,
Песьні, што рабскія сны
З душ паднявольных зьмялі-б,
Толькі заводзяць званы,
Толькі асіны скрыпяць
Над уміраньнем сяліб.

Скрогат нясецца з асін…
Рабству паклоны біў дзед,
Гнуўся пад палкамі ў крук;
Бацька — за дзедам у сьлед
З бацькам пляцецца і сын;
Ты-ж кудой пойдзеш, унук?..