Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Беларус

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У ночным царстве Беларус
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Ці-ж ня доля мая?!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларус (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУС

Сеў, як той крыж на расстаі,
Сярод пушч і поля,
Злажыў рукі і чакае
Усё нейкай долі.

Ўстане-ж, пойдзе полем, логам,
Будзе дыхту, будзе:
Пачапаў тупым нарогам
Кургановы грудзі.

Лом з крыжоў магільных звале,
Бульбу падпякае…
Пад‘еў, сеў, як крыж, і далей
Долі ўсё чакае.

А ці-ж прыдзе доля гэта, —
Трудна адгадаці,
Пакуль толькі з лета ў лета
Пляце яму лапці.