Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Эй, скажы, мужычок!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Люлі, люлі, мужычок! Эй, скажы, мужычок!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
З прасоньня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эй, скажы, мужычок!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭЙ, СКАЖЫ, МУЖЫЧОК!..

Эй, скажы, мужычок,
Дзе ты долю падзеў? —
Ці ўтапіў ў ручаёк,
Ці прапіў, ці праеў?

Ці змарозіў ў мароз?
Ці у лапцях стаптаў?
Ці на рынак завёз,
На хлеб дзецям прадаў?

Ці зарэзаў касой?
Ці сахой заараў?
Ці рыдлёўкай цяжкой
У зямлю закапаў?

Ці на жэрдку у плот
Сьпілавала піла?
Ці загрыз яе плот?
Ці сьляза заліла?

Мо‘ ў заставу аддаў,
Як падаткі плаціў?
Можа пан не дадаў,
Як за працу плаціў?

Ці адбіў яе град,
Як жытцо адбіваў?
Ці табе яе бог,
Як радзіўся ня даў?

Дык скажы, мужычок,
Дзе ты долю падзеў? —
Ці ўтапіў ў ручаёк,
Ці прапіў, ці праеў?