Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Старцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бабулька-прадаўчыца зёлак Старцы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Нябожчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старцы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРЦЫ

З торбай кажны, з думкай вашнай:
„Дадуць — не дадуць“,
Даўным сьледам дзед за дзедам
На кірмаш ідуць.

Як дарога к хаце бога,
Або й так аб што,
Ня пытаюць, добра знаюць,
Звон пачулі — й до!

Быццам горбы, іхні торбы
Выдаюць парад;
На кірмашы старцы нашы
Садзяцца урад.

Кожны прэцца ў лепша месца…
Чуй! аж во калі,
Ўтройцы, ўпарцы хрыпла старцы
Песьню завялі.

Там той з лірай у тры шчыра
Струны задае,
Той з кантычкі, той з прывычкі
Модлы дзьме свае:

За змарлыя, за жывыя
Душкі, за жыцьцё,
За скацінку, за збажынку
І за ўсё, за ўсё…

Гэй, малітвам, быццам бітвам,
Стар‘ё аддалось,
А з-пад воку глядзяць к боку,
Ці дадуць хто штось.

Во пасьледні у абедні
Кончыўся „падай“;
Сыплюць людзі, што-та будзе,
Старча, намагай!

Неспакойна з сілай двойнай
Песень гул памкнуў,
І ўвесь гэты рой расьпеты
Рукі працягнуў.

Дыдак густа й хлеба лусты
Сыпяцца, прычом
Вазам з хлебам — за што трэба
Маліцца дзядом.

Час праходзе… Годзе, годзе
Глядзець на полк наш!
Пайшлі людзі, што-та будзе, —
Кончыўся кірмаш.

З торбай кажны, з думкай важнай:
„Ці дзе больш дадуць“,
Даўным сьледам дзед за дзедам
З кірмашу ідуць.