Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/З песень безьзямельнага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гоніш мяне, панічок… З песень безьзямельнага
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
А ты, браце, сьпі!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень безьзямельнага.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ БЕЗЬЗЯМЕЛЬНАГА

Ох, як гляну, гляну я
На жыцьцё паганае,
Ціснуць думы знаныя,
Жалем выліваныя.

У цябе, саколіка,
Ані свайго полейка,
Ані свайго воліка,
Ані свайго століка.

Ходзіш ты вячорамі
З ціхаю пакораю,
Бачаць неба з зорамі,
Полейка з разорамі.

І клянеш напэўнае
Гора неразьвейнае,
Долю пустасейную,
Долю безьзямельную.

Толькі думы думныя
Чуюць хмары буйныя,
Хвойкі, елкі шумныя
Дый ня людзі чуйныя.

Вось, як гляну, гляну я
На жыцьцё паганае,
Бачу ўсё мне знанае,
Сьлязьмі паліванае.