Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Дуб

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я бачыў Дуб
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Вольха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дуб (Калыханы ветрамі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУБ

Калыханы ветрамі
Дый на ўсе староны,
Стогне дуб сярод поля,
Стогне дуб зялёны.

Стогне, квола трасецца,
Карані трасуцца,
Гальлё ломіцца з трэскам,
Лісьці ў сьвет нясуцца.

Рухне дуб гэты скора,
Рухне дупляняты,
І ўзыходзіць дасьць месца
Жалудом-зярнятам.

Гэй, на дубным кургане
Дуброва паўстане,
І зямлі песьняй новай
Зашуміць-жа дуброва!