Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Песьня (Па зімовай па дарожцы…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Голуб і дзяцюк Па зімовай па дарожцы… (Песьня)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Не жалейка йграе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Па зімовай па дарожцы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ

Па зімовай па дарожцы
Мужычок брыдзе;
Дух займаецца ад ветру,
Сьнег бадзе, бадзе.

Эй, ня гоне шчасных доля
З-пад хатняй страхі
На такую непагоду,
На холад такі!

Дол капаці на магілкі
Бедачок сьпяшыць:
Дома страшную меў госьцю, —
Нябожчык ляжыць.

Каля белай дамавіны
Апошнюю дань
Дзеткі дараць і галосяць:
„Мама, мама, ўстань!“

Пяць іх бедных малалетак,
Сірацінак пяць;
Хто-ж замене ім матулю?
Хто будзе хаваць?

Хто ад мачыхі іх будзе
Бараніць благой?
Хто сіротак пажалее?
Скажы, дружа мой.