Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Старому парадку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першае знаёмства Старому парадку
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Школьная работніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старому парадку.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРОМУ ПАРАДКУ

Ой, стары парадак,
Як ты назаляеш!
Тузаеш ты, ломіш,
Скуры з нас зьдзіраеш.

Зьдзекуешся з нас ты,
Гнеш ты нас бясконца,
З-за цябе ня бачым
Ні дабра, ні сонца.

Каб табе-ж ніколі
Ня было спакою,
Каб цябе ганялі
Бруднаю мятлою!

1909 г.