Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Пасьля навальніцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Водгульле Пасьля навальніцы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Сьвіньні пад дубамі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пасьля навальніцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСЬЛЯ НАВАЛЬНІЦЫ

Навальніцы няма,
Навальніца зышла,
Хмары далей паціснулі ў сьвет,
І страхлівая цьма,
Дажджавая імгла
Разам з ёю пашлі ў адзін сьлед.

Хоць грыміць яшчэ гром
І зямельку трасе,
Хоць маланка жахліва гарыць,
Над раўком-капяжом
У пакатай страсе,
Як сьляза, яшчэ кропля дрыжыць, —

Але глухне раскат,
І маланка радзей
Палыхае ў гняўлівых клубкох.
Заспакойся-ж, мой брат,
І глядзі весялей,
Бо сьмяецца ўжо сонца ў палёх.

1921 г.