Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Няшчасная маці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Школьная работніца Няшчасная маці
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На дарозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Няшчасная маці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯШЧАСНАЯ МАЦІ

У кожную ночку, як сьвет заціхае
І чуць загарыцца зара,
Халодныя нутры зямля раскрывае,
З тых нутраў выходзіць мара.

Ідзе яна ціха, як ночка, панура,
Ідзе пад крыжы-растанцы,
Стаіць нярухома, выглядвае хмура —
Усе аглядае канцы.

І далей бяз шуму ідзе на балоты,
Ідзе, не крануўшы расы,
І плачуць ёй сьледам аеры, чароты,
І ціха шумяць ёй лясы.

Абходзіць магілы, напрыклад садзіцца,
І сёлы вартуе яна.
Па роднаму краю цянюе-снуецца
Заўсёды панура, адна.


∗     ∗

І людзі гавораць, як часта чувалі
А поўначы плач у палёх,
І часта жанчыну адну сустракалі,
Гаротную, ўсю ў рызманох.

І чуткае вуха той плач улавіла:
„Ой, дзетанькі!“ — плача яна:
„Ці-ж я затым вас на сьвет нарадзіла,
Каб век векавала адна?

Каб крыўдзілі людзі і жыць не давалі?
За што-ж вы зракліся мяне?
За што вы матулю жывой пахавалі?“
Так скардзіцца ўсё ў цішыне.

1912 г.