Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Констытуцыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малебен Констытуцыя
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
„Асадзі назад“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Канстытуцыя (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОНСТЫТУЦЫЯ

Констытуцыю далі,
Адчынілі дзьверы
І… ў астрог нас павялі
І таўкуць бяз меры.

Вітта нам дакляраваў —
Помніце? — свабоду.
Потым хвігу паказаў
„Вернаму“ народу.

Зашумелі аб зямлі
Ў Думе дэпутаты,
Дык па карку ім далі
І пашлі да хаты.

Архірэй наш Міхал
Тураўскі і Мінскі
Чорнай сотні толькі міл,
Бо робіць па сьвінскі.

Ганчакамі па Русі
Прыставы лятаюць,
Нас скуюць — кусі, кусі!
Як зайцоў страляюць.

Разьвялося стражнікоў,
Як якой жывёлы,
Ад іх плешак і шнуроў
Чырванеюсь сёлы.

Колькі ўсякіх строгіх мер —
Канца няма краю!
Констытуцыю цяпер,
Як пяць пальцаў, знаем.

1908 г.