Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Як хацеў-бы я…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думкі Як хацеў-бы я…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На астрожны лад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як хацеў бы я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Як хацеў-бы я
Па палёх прайцісь
І упіцца іх
Пахам, росамі!

Паглядзець, зірнуць,
Як жыта растуць,
Як калосікі
Наліваюцца.

Я хацеў-бы знаць,
Як аплаціцца
Праца трудная
Рук мазолістых,

Як багаты рост
Ярыны ў палёх,
Селянін-ральнік
Повен дум якіх?

Ці ён смуціцца,
Пазіраючы,
Што труды яго
Так марнуюцца?

Ці ён цешыцца,
Ў полі ходзячы
Па межах, жытох
У сьвяты дзянёк,

І пад шум хлябоў
Ціха моліцца,
Каб дазволіў бог
Ураджай сабраць.

І каб бура-град
З навальніцаю
Не пашкодзіла
Працы радасці?

Толькі-ж мне няма
Сьветлай волечкі,
І з турмы ніяк
Мне ня вырвацца.

1910 г.