Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Думкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З турмы Думкі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Як хацеў-бы я…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі (Дрэмлюць думкі цяжкай дрэмай…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКІ

Дрэмлюць думкі дрэмай,
Поўныя трывогі.
Ім на сьвет з магілай немай
Не прабіць дарогі.

Ім няма дзе прыхінуцца,
Хоць і сьвет зьлятаюць,
А часамі, як ачнуцца,
Жаласна ўзыграаюць.

І смуткуюць сэрца дзеткі,
Што мы тут ў няволі,
Што пасохлі жыцьця кветкі
Без пары, бяз долі,

Што мы гора збыць ня ў сілах,
Крыўды не зваюем,
Што быць можа да магілы
Долі не пачуем.

Ня смуткуйце-ж вечарамі,
Думкі, гора дзеці!
Хоць мне цяжка, толькі з вамі
Не адзін я ў сьвеце.

Цьмяна жыцьце, ні іскрынкі,
Ў кут яго забіта,
Толькі-ж з вамі, сірацінкі,
Гаманю адкрыта.

1910 г.