Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Дзе-б ні быў я…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пясьняр Дзе-б ні быў я…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На раздарожжы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе б ні быў я, што б ні думаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дзе-б ні быў я, што-б ні думаў, —
Ты ўсюды са мною
І мне сьвеціш у тэй цемры
Яснаю зарою,

А ў часіны злой нядолі
Смутак разганяеш
Тугу, гора і журботу
Ты мне сунімаеш.

Толькі-ж леглі паміж намі
Берагі крутыя,
нам пуцінкі завалілі
Камяні ліхія…

Згодна ў полі ўдоўж дарогі
Каляінкі ўюцца,
ды ніколі між сабою
Яны не сальлюцца.

1910 г.