Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Удовіна хата

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наша возьме Удовіна хата
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Вобраз пакуты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Удовіна хата.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УДОВІНА ХАТА

З краю вёскі сірацінкай
Заняпала хата.
Тут ня ладзяць вечарынак,
Не прадуць дзяўчата.

Спарахнелі броўны ў сьценах,
Вырас мох на стрэсе.
Сыра ў хаце, пуста ў сенях,
Глуха, як у лесе.

Прытуліўся хлеўчык з боку,
Як дзіця да маткі.
Смутна сэрцу, нудна воку,
Як зірнеш на хатку.

Шыбы ў вокнах перабіты,
Як-бы ў пераплёце,
Каля ганку дол парыты,
Збан, гаршчок на плоце.

Доля гэты кут мінае,
Гора тут пануе,
Тут кабета маладая
З дзеткамі гаруе.

Рве бяз жалю вецер стрэху, —
Цяжка бяз мужчыны!
Ня чутно тут сьпеву, сьмеху —
Тут удоўка гіне…

1908 г.