Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Вобраз пакуты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Удовіна хата Вобраз пакуты
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Панас гуляе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вобраз пакуты.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОБРАЗ ПАКУТЫ

Па зямлі і ўдзень і ўночы
Ходзіць асьцярожна
Чорным ценем, злою зданьню
Страшны падарожны.

Балахон яго на латах,
Бледны твар аплёван,
Акрываўлена ўсё цела,
Ланцугамі скован.

Ходзіць ён па бедных вёсках,
Па глухіх закутках,
Пакідае за сабою
Гора, сьлёзы, смутак.

І снуецца цень пакуты
І снавацца будзе,
Покі вочы не разьвяжуць,
Не расчыняць людзі.

1908 г.