Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Мужык (Я — мужык, бядак пахілы…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сялянская рада Мужык
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Горкая доля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мужык (Я — мужык, бядак пахілы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУЖЫК

Я — мужык, бядак пахілы.
Ўсе ўшчуваюць мужыка.
Цягнуць кроў з яго і жылы,
Надрываюць яго сілы,
Ў мазалёх яго рука.

Я — мужык, я — сын пакуты,
На мякіне вырас я,
Гічанамі пуза ўздута,
Ногі ў лапцікі абуты,
Бедна вопратка мая.

Я — мужык, я — сын бядоты,
Не даем і не дасплю,
Гнусь пад цяжарам работы,
Дзень працую за два злоты,
Зьдзекі ўсякія цярплю.

Я — мужык, ня чую звону,
Толькі-ж есьць мяне чарвяк:
Ці ня брэша поп з амбону
Што цару бог даў карону?
Ой, не, мусібыць, ня так!

Я — мужык, а гонар маю.
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
„Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!“

1909 г.