Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Горкая доля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мужык Горкая доля
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На адзіноце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Горкая доля.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГОРКАЯ ДОЛЯ

З нашым шчасьцем-доляй
Выйсьці ў людзі брыдка…
А бадай ты спрахла,
Гэтакая жытка!

Засадзілі ў клетку,
Волю адабралі,
Вобраз чалавечы
Ў гразь яны ўтапталі.

Лічыш дні і тыдні —
Горка ты, няволя!
А каб ты прапала,
Гэтакая доля!

І марнееш сам ты,
Траціш марна годы,
Хочацца прастору,
Хочацца свабоды.

Эх, жыцьцё, жыцьцё ты!
Ночка ты, нянасьце!
А каб ты-ж згарэла,
Гэтакае шчасьце!

Але пачакайце,
Помніце, псякосьці!
Эх, прыпомнім крыўды
Мы вам, ягамосьці!

1909 г.