Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Забытая магіла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сялянская доля Забытая магіла
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Грушы-сапяжанкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Забытая магіла.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАБЫТАЯ МАГІЛА

Адно захована названьне
Магілы ў полі на гары.
На тым закінутым кургане,
Дзе веюць вольныя вятры.

Нічога часы не схавалі:
Згнілі, зваліліся крыжы,
З пліты каменнай спаласкалі
І напіс летнія дажджы.

А тут пачыла жыцьцё нейча,
І ў ім пахован цэлы сьвет…
Як дым, жыцьцё ты чалавеча:
Дыхнуў віхор — і згінуў сьлед.

1910 г.