Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ЗАБЫТАЯ МАГІЛА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Сялянская доля '
Аўтар: Якуб Колас
1910
Грушы-сапяжанкі


ЗАБЫТАЯ МАГІЛА

Адно захована названьне
Магілы ў полі на гары.
На тым закінутым кургане,
Дзе веюць вольныя вятры.

Нічога часы не схавалі:
Згнілі, зваліліся крыжы,
З пліты каменнай спаласкалі
І напіс летнія дажджы.

А тут пачыла жыцьцё нейча,
І ў ім пахован цэлы сьвет...
Як дым, жыцьцё ты чалавеча:
Дыхнуў віхор — і згінуў сьлед.

1910 г.