Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Уюцца думкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Месяц Уюцца думкі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Усход сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі ўюцца, томяць грудзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ўюцца думкі, томяць грудзі —
Волі хочацца і ім, —
Хочуць песьняй стаць лагоднай,
Мілым дзіцяткам маім.

Цяжка з імі жыць замкнута,
У начной хаваць цішы,
Цесна думкам, цесна бедным,
Хочуць выліцца з душы.

Ўюцца думкі смутным роем,
Хочуць выбіцца на сьвет.
Дык ляцеце, сэрца дзеці,
На паперку кіньце сьлед!

1908 г.