Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Пагуляў на волі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Веснавыя хмаркі Пагуляў на волі…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Да вясны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пагуляў на волі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Пагуляў на волі
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў і будзе:
Адпачынь, пахілы!

Паламаў ты лесу,
Стрэх сарваў ня мала,
З хмарамі і з громам
Спрэчку вёў, бывала.

Рваўся ты ў прасторы
Ў стэп шырокі, сіні,
Ды закалыхалі
Ветрыка пустыні…

Што-ж? уляжся, вецер,
Хоць ў чужой даліне,
Бо ці ня ўсё роўна
Дзе цябе ні кіне.

Доля бедачына,
Мачыха ліхая,
Бо ня маеш, браце,
Свайго роду, краю…

Пагуляў на волі
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў, улёгся
І заснуў пахілы.

1911 г.