Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Ня пытайце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ня пытайце, не прасеце…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Моладасьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не пытайце, не прасеце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ня пытайце, не прасеце
Сьветлых песень у мяне,
Бо, як песьню засьпяваю,
Жаль вам душу скалыхне.

Я-б сьмяяўся, жартаваў-бы,
Каб вас чуць разьвесяліць,
Ды на жыцьце як паглядзіш,
Сэрца болем зашчыміць.

Не шчасьліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Ня шукайце кветак ў полі,
Бо вясна к нам ня прышла.

1904 г.