Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Ноч (Што за ноч! Што за ціш!)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня аб вясьне Ноч
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Наш родны край
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Што за ноч! Што за ціш!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧ

Што за ноч! Што за ціш!
Змоўклі травы, краскі.
Усплыў месячык на ўзвыш
Баяць сьвету казкі.

Неба слухае той сказ,
Хмаркі ні схіснуцца
Толькі зоркі раз-па-раз
Ціха усьміхнуцца,

Каб сказальніка свайго
Пахваліць, як трэба,
Нават зьнічкі ў чэсьць яго
Асьвятляюць неба.

А ён, смутны вартаўнік
Цёмных шатаў ночы,
Засароміўся, і зьнік
Бляск яго сірочы,

Зьнік у рунях і ў шаўкох
Хмарачак маўклівых,
І гусьцей на землю зьлёг
Гэты змрок страхлівы.

1922 г.