Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Лес

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьні вясны Лес
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Адлёт жураўлёў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лес (Глуха шэпча лес зялёны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕС

Глуха шэпча лес зялёны,
І шуміць ён і шуміць,
Гоман доўгі, несканчоны
Цэлы дзень над ім стаіць.

Пераблутаны галіны
У адзін салаш жывы…
Лес! аб чым шумяць вяршыны?
Лес! што шэпчаш, векавы?

Толькі-ж лес гудзе-ракоча
Цёмнай шапкаю вяршын,
Толькі-ж лес сказаць ня хоча
То, што знае ён адзін.

1909 г.