Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Асеньні дождж

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рана засмуцілісь Асеньні дождж
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Песьні вясны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньні дождж.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЕНЬНІ ДОЖДЖ

Сыплюцца кроплі часта і дробна,
Ціха па стрэсе бубняць.
Смутак наводзіць шум іх жалобны,
Смутку таго ня суняць.

Хліпаньне, плюскат… Ночка глухая
Цягнецца доўга, як год,
Вецер заложны шуміць, ня сьціхае,
Жаласна сьвішча праз плот.

Кружацца думкі, сон разганяюць,
Мары наводзяць і сны,
Волю далёкую мне ўспамінаюць,
Дні маладыя вясны…

Сыплюцца кроплі часта і дробна,
Ў сьцены, у вокны бубняць.
Смутна іх песьня, плачу падобна,
Смутку-ж ніяк ня суняць.

1909 г.