Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Мая хата — постаць нівы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Мілы мне бясконца… ⁂ Мая хата — постаць нівы…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
⁂ Белым матылёчкам…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая хата — постаць нівы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мая хата — постаць нівы,
Ўбранай жытам руцяністым,
Гай зялёны і разьвісты,
Гай высокі і шумлівы;

Луг, шаўковай ўсланы шатай —
Траўкай рутнаю, паёмнай;
Над ім неба круг чароўны,
Сіняй дымкай разапяты.

Мая песьня — шум вятрыскі
Ў гэтым полі, ў гэтым гаю,
Дзе ад краю і да краю —
Шум і гоман, шум і піскі;

Ручайкова пляскатаньне
Аб каменьні, аб карэньні
Ў сваім шыбкім, бурным мкненьні,
Ў сваім хуткім пасьпяваньні.

Мае думкі — блыскі сонца,
Яго промень жыцьцяносны,
Зор мірганьне, бісер росны,
На квяцянай на каронцы,

Нязжытое праяўленьне
Сілы творчай ў вечным лёце,
Што захована ў істоце
Размаітнага тварэньня.

Магілеў н/Д, 1910