Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Ня хістайся, дуб зялёны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бачыў раз я, як з-пад хмары… ⁂ Ня хістайся, дуб зялёны…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Озірк
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не хістайся, дуб зялёны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ня хістайся, дуб зялёны,
Ад напору страшнай буры,
Ня хіні свае кароны
К зямлі нуднай, к зямлі хмурай.
Не глядзі пудлівым вокам
На уздымы дзікай сілы, —
А ваюй на кожным кроку
За жыцьцё ты да магілы.

Магілеў-Беларускі, 1910