Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Дружна з ахвотай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Просьба Дружна з ахвотай…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Свабода
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дружна з ахвотай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДРУЖНА З АХВОТАЙ…

Дружна з ахвотай,
Гэй, за работу,
Брацьця, скарэй!

З песьняю зычнай
Ў працы прывычнай
Будзе спарней.

Гора з нядоляй
Ня знойдуць патолі
Болей сродзь нас;

Весела й хутка,
Мінута ў мінутку
Сойдзе нам час.

Ў стуку і груку
Забудзем мы муку
Працы сваёй.

Шчыра і сьмела
Гайда да дзела
Цеснай сям‘ёй.

Там, дзе цярпеньне
Родзіць імкненьне —
Стане расьці

Семя жывое
Шчасьця людзкога
Ў нашым жыцьці.

Дружна з ахвотай
Гэй, да работы,
Брацьця, скарэй!

Праца рупная
Хай прывітае
Нас ўсіх хутчэй

Вількамір, 1912