Ціха рэе —
Палымнее
Сьцяг чырвоны.
Пад ім роем
Чынным строем
Раюць тоны
Песьняў волі…
Роўным полем
Грамадою
Йдзе паходам
Звод за зводам
З прагай к бою
Полк чырвоных.
Шчэць стальная
Адбівае
Ў блісках цёмных
Промень сонца.
Жар бясконца!
Стома давіць!
Ўсё ж ня ўбавіць
Моцнай прагі
І адвагі,
Што ў іх сэрцах.
Ступ за ступам
Ідуць купай
Ў бой да сьмерці За свабоду
Ля народу
Легчы з славай.
Ці-ж утратна?
Дружна, здатна,
Вялічава,
Гук нясецца!
Прамя-ж льецца
Пазалотай
З небнай высі.
Й песень тоны,
Й сьцяг чырвоны
Ў ім зьліліся!
Харкаў, 1919
|