Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Замацуйма!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад сахі, ад станкоў Замацуйма!
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Будаўнікі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Замацуйма!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАМАЦУЙМА!

На трэцюю гадавіну Акцябрскай рэвалюцый

Тры гады мы ліхіх варагоў
На крывавых франтох адбівалі;
Тры гады мы трымалі ахоў
Тых краёў, якім волю дасталі.
Ў нашых грудзях паўстаньня агонь
Ня стухаў ў гэты час й на хвіліну:
Зваў паборнага сьцягу чырвонь
Класьці жыцьце за волі айчыну.
І цаною вялікіх ахвяр
Варагоў мы змаглі, зваявалі,
Рэволюц‘і Акцябарскай дар
Для працоўных людзей захавалі…
Вось цяпер, калі вораг разьбіт —
Не спачынку чакаць мы павінны:
Кожны мусіцьме гартам быць зьліт
Дзеля працы руплівай, няўпыннай.
Каб ў руках нашых молат і плуг
З тым жа посьпехам ўсе закрапілі,
Што з мячом ваяўнічы наш дух
На крывавых франтох збаранілі.

Менск, 1920