Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Ад сахі, ад станкоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На варце Ад сахі, ад станкоў
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Замацуйма!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад сахі, ад станкоў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АД САХІ, АД СТАНКОЎ

Ад сахі, ад станкоў,
Ад вытворчае працы ў заводзе
І ў полі
Адарвала нас доля
І ваякамі ў зводзе
Чырвоных палкоў
Абаронай свабоды зьяднала.
І рука
Бедака,
Што вякі на паноў працавала,
Дакранулася сьмела ствалоў
Смерць нясучых гармат і мячоў.
У грудзях заігралі
Адвагі іскрыстай праменьні,
Бадзёрасьць, натхненьне
Радзілі змаганьне
За волю, за долю,
За іх панаваньне.
Крывавае збройнае поле
Зьмяніла сабою
Ўсе нашы клапоты и раздумы.
Бяз суму
Да бою
Пашлі мы упартай ступою
Свабоду людзкую
Ад кроўных яе варагоў
Бараніць…
Ад сахі, ад станкоў,
Дзе удар малатоў
Загібаў непакорную сталь
Дзеля крат й ланцугоў —
Мы пашлі ваяваць,
Каб сваёй барацьбой
Ланцугі раскаваць;
Каб нядолю і жаль
Зруйнаваць,
І за гэтым, —
Каб з аружжам у руках
Ўстанавіць вольны сьцяг
Па-над ўсім аслабоненым сьветам.

Харкаў, 1919