Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Ідуць гады

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьняру Ідуць гады
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Сьцяна фэдэралістых
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ідуць гады (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДУЦЬ ГАДЫ

К 50-годзьдзю Парыскае Комуны

Ідуць гады, мінае час,
Жыцьця былога рвуцца струны, —
Ўсё дальш і дальш стаіць ад нас
Здарэнь Парыскае Комуны.
Мінае час — аднак завет
Яе вялікіх дасягненьняў
Прыносіць нам з далёку лет
Імпэт ваяцкага натхненьня.
Вялікі ўздым — пазыў ваяк,
Змаганьне слаўных комунараў,
К свабодзе вечнай даюць знак,
Што нам гарыць з-за цемні хмараў.
Ў цяжкой вайне за сьветлы час,
За волю, ў сьвеце панаваньне,
Справодзіць нас, скрапляе нас
Ўспамін вялікага паўстаньня.
Сям‘я адважных ваякоў,
Герояў ўвенчанай свабоды,
Сягнуўшых ўзяць ад палачоў
Іх ўласьць, каб даць яе народу.
І сем дзесяткаў бурных дзён
Упартай, пільнай іх будовы
Пад націск воражных колён
На горад, ўстаўшы к долі новай;
I дальш іх сьмерць ў абойме мук,
Адвагай дзіўнаю ўвабрана,
Крывёй іх змыты вуліц брук
I зьдзек над мёртвымі цяламі, —
То ўсё страніцы змогі той,
Якую мы вядзем няўпынна
Пры днёх Парыскіх успаміне
За панства волі над землёй…
Ідуць гады, мінае час,
Жыцьця старога рвуцца струны, —
Няхай для бітваў крэпіць нас
Ўспамін Парыскае Комуны.

Менск, 11/III 1921