Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Хочацца мне…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не сьпявай Хочацца мне…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Хочацца жыць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хочацца мне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХОЧАЦЦА МНЕ…

Хочацца мне кветкі сьвежае, пахучай;
Хочацца мне ласкі цёплае, кіпучай;
Хочацца шырокай незьмяранай волі,
І шчасьлівай, рэзвай маладзенькай долі.
Хочацца прастору неаглядных даляў,
Краскамі убраных, няпрытомных жаляў
Ад любашчы шчырай, цёплай і салодкай.
Хочацца ўсяго так, хоць на час кароткі,
Каб я мог зьявіці запытаньне тое:
Для чаго я ўкінут ў мора жыцьцявое?..

Вількамір, 1912