Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Хмурынка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У дарозе Хмурынка
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Загудзі ты, вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмурынка (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМУРЫНКА

Вецер хмурынку па небе жане
Ў ціхую даль ды гавора:
„Плавай, галубка, па моры —
Ў чыстай, свабоднай яго вышыне,
Покуль паціхай я пробую дзьмуць,
Буры ня чуючы дзікай, —
Будзь ты шчасьлівай вялікай,
Рэзвай, вясёлай і вольнаю будзь.
Цешся хвілінаю стрэчнай аднэй,
Покуль яшчэ над зямлёю:
Скора спадзеш ты вадою,
І капля за капляй пап‘ешся зямлёй“.

Капыль, 1909