Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Беларусь-БССР/Маладая Беларусь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Радзіма працоўных Маладая Беларусь
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Чырвоная радзіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маладая Беларусь (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ

Яна ідзе
Магутным цьвёрдым крокам,
Няспыннай сілаю разгону —
Закону
Вечнага развою падухільна.
Ня зьмерыць ходу яе вокам,
Ня згледзець ўзмахаў многамільных!
Яна ідзе,
Варужная кіпучай працай,
Натхненьнем ўзбураная палкім,
Цьвітучая душою і пастацай
Маладымі,
Агнявымі.
Глядзяць яе, як зоры, вочы
Ў прагалак высьветленай ночы,
Ў далечы раньняга сьвітаньня.
Нясьціханна
Калыша вір уздымных рухаў
Завірухай
Гнілы устой упартай цішы…
Яна ідзе,
Агнём пякучым знакі піша
На кожным кроку, што праміне.
І сіла ўжо ніч‘я ня спыне
Да векаў скону
Яе рашучага разгону…
Яна ідзе
Ў зялёнай пышнай руні,
Ў развойным шумным веснаходзе, —
Настрэчу царственнай Свабодзе,
У обдым сьветлае Комуны.

Менск, 1923