Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Беларусь-БССР/Да Нёмна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
К зорам! Да Нёмна
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Красуй, збожжа!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да Нёмна (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА НЁМНА

Эх, ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў ці сьніў,
Як сьлязу бедака
Ў свае воды лавіў;
Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Сьпяваў песьні нуды, —
Што надыдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Вызваленьня пара
Над народам блісьне?
Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песьня вольных людзей?

Капыль, 1909