Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Палаў заход

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У ваўнянай начы Палаў заход
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Ідзем у горы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палаў заход.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛАЎ ЗАХОД

Палаў заход на парусе далёкім,
Абліў віном абветраны граніт.
Пазалаціў зялёныя узгоркі,
Свяцілі пальмы, як агні.

І на начлег кудзельныя аблокі
На хрыбты гор, як буйвалы, брылі,
Бы кажаны, замігацелі змрокі,
Завандравалі па зямлі.

Патухлі два на горцы кіпарысы,
У мора ўпаў сінява-шызы цень.
І вечар плыў, як стада чаек з мыса,
І дзень з абрыва паляцеў.

Гагры, 11/III 1926 г.