Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Ноч расла, як горны сон

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шамшавілі Ноч расла, як горны сон
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
У ваўнянай начы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч расла, як горны сон.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧ РАСЛА, ЯК ГОРНЫ СОН

Спусціўся вечар смуглай кветкай,
Памчаўся вецер на кані.
І зор рубінавая сетка
Кідала мгненні з вышыні.

Спляліся разам блізі, далі
У цёмнасіні парасон.
І шэпты горныя паўсталі,
І ноч расла, як горны сон.

Падняўся першы клік шакала,
Над морам слалася імгла.
І хваля хвалю паласкала,
І ноч, як ціхі звон, плыла.

І куст кізіла гнуў галіны,
Хіліў да самай да зямлі.
І за хвілінамі хвіліны,
Як слімакі, у даль паўзлі…

Гагры, 12/III 1926 г.