Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Чырвонаармейская

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На высокай гары Чырвонаармейская
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Шляхі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейская (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Ідзем, ідзем мільённым крокам
У стройныя рады.
Ідзем наперад з вострым вокам —
Мы ведаем куды.
Раз-два! Раз-два!

Ідзем, ідзем праз месты, сёлы
Па тысячы, па сто.
Ідзем — хто быў галодны, голы —
Мы ведаем на што.
Раз-два! Раз-два!

Разбілі мы вякоў аковы
Адвечную турму.
Не верыць ворагу на слова —
Мы ведаем чаму.
Раз-два! Раз-два!

Ідзем удаль, бо на ўсім свеце
Рабочы люд паўстаў.
Працоўны выйдзе з ліхалецця —
Бо наша правата.
Раз-два! Раз-два!

Гаворым мы на розных мовах,
А з думкаю аднэй.
Мы ведаем, дзе друг, дзе вораг, —
Чырвоны сцяг вышэй!
Раз-два! Раз-два!

Палкі варожыя йшлі следам,
Растоптаны ў пяску.
Мы знаем шмат гадоў пабеды
На сваім вяку.
Раз-два! Раз-два!

1925 г.