Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/Кат

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Юда жэніцца Кат
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
„Жыды“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кат (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАТ

Першы кур пяе. Паўночная гадзіна…
Маўклівы, чорны кот праз мой пакой бяжыць…
Жудасць, смерць і страх плятуцца павуцінай.
Зданне вядзе свой спеў, зданнё, як ліст, дрыжыць…

Сэрца ў цішыні трывожнасці чакае…
Груган шуміць аб шкло. Груган — мой родны брат.
Ноч маўчыць, як цень, нязнаная такая…
О, буду я ў крыві купацца, бо я — кат.

Бацька мой і дзед былі таксама каты:
У спадчыну яны сякеру далі мне.
Над людзьмі твару я гібелі і страты,
Нарэзаў шмат галоў бунтарскіх у турме.

Кур другі пяе… Як госць магільны, б‘ецца
Груган аб шкло акна. Сякера круць і верць
На каменнай сцяне; у рукі мае рвецца,
Бо рэзаць хоча ўсіх, усюды тварыць смерць.

Даўную іржу гарачаю крывёю
Я выцерці хачу цяпер на новы лад.
Сякера круць і верць, — не мае супакою
І астрынёй зіхціць, — ёй будзе працы шмат.

Я паплыву ў крыві, я паплыву з ахвотай.
Афярамі людзей бясконца я багат.
Гэй, рыхтуйся, друг — сякера, да работы!
Вось трэці кур пяе. Я — кат! Я — мсцівы кат!

1915 г.