Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/І сотнямі тысяч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арліхі *** І сотнямі тысяч
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Юда жэніцца
Іншыя публікацыі гэтага твора: …І сотнямі тысяч…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




… І сотнямі тысяч
Ратаяў ляглі там,
Гніюць у зямлі без пары.
Каго баранілі,
Каго яны білі —
Не знаюць і самі яны…
Дубы маладыя, —
Краса і надзея, —
Падрэзаны вострай пілой,
Вясновыя кветкі
Зялёнага поля
Сарваны крывавай рукой.
І маці старая
Б‘е грудзі аб камень.
І корчыцца з плачу стары.
І ластаўка так
Над разбітым гняздом
Канчаецца з плачу.

1915 г.