Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Можа быць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі Можа быць
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Гусляр
Іншыя публікацыі гэтага твора: Можа быць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЖА БЫЦЬ…

Можа быць, што пятлю мне
Надзене мой тата.
Можа быць — мая маці
Заменіць мне ката.

Можа быць — хутка вып‘юць
Апошнія сілы.
Можа быць — родна хата
Мне стане магілай.

Можа быць — без хаўтураў
Засыплюць зямлёю.
Нада мной толькі дрэва
Кіўне галіною.

Можа быць — толькі птушкі
Пачнуць там гаворкі,
Будуць часам кружыцца
Над жоўтым пагоркам.

1915 г.