Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не ўгодзіш *** Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Можа быць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Заліў быдлячы лой валоў, і твае грудзі —
Бяздумна ты жывеш, без сэрца, без вачэй.
Не трэба нам такіх — няхай такіх не будзе!
Дык згінь, шальмец, як цень захмураных начэй!

Аблічына твая ад сытасці так брыдка,
А плечы, карак твой — бярэмя гнілых дроў.
Напоўнены слязмі твой скарб, твае здабыткі,
А золата-шаўкі іржавіць-пляміць кроў.

Паганіш ты сабой абшар зямлі і неба,
Як дзікі, люты звер, калечыш ты жыццё.
У жвір-пясок такіх аддаць магіле трэба,
З сонечнай зямлі спіхнуўшы ў забыццё.

Вільня, 1915 г.