Перайсці да зместу

Зборнік сцэнічных твораў (1918)/II/Па рэвізіі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як яны жаніліся Па рэвізіі
Камэдыя
Аўтар: Марка Крапіўніцкі
1918 год
Арыгінальная назва: По ревизії (1882)
Чорт і баба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па рэвізіі (Крапіўніцкі/невядомы).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




М. Крапіўніцкі.




ПА РЭВІЗІІ.


камэдыя у 1-ой дзеі.




Перароблено з укра



ПА РЭВІЗІІ.


АСОБЫ:

СЬЦЕПАН МІРАНОВІЧ — старшыня.

СЕВАСЬЦЯН САВВАЦЕЕВІЧ СКУБКО — пісар.

ПАНТУРЧЫХА — старая баба.

ГАРАСІМ — сьведка.

ПАРАСКА — салдатка.

СТОРАЖ пры воласьці.


(Усе дзеецца у воласьці).


(Сярэдзіна вялікай хаты. Стол накрыты зяленым сукном, на стале чарніліца, вялікая кніга і неколькі аркушау паперы. На рагу стала ляжыць пакет, запечатаны двумя печацямі, далей, з другога боку, меншы стол; на ем тры кнігі, каламар і паперы, каля столу крэслы. На сьцяне календар, каля уходных дзьвярэй — шафа с паперамі; каля сьцяны, дзе календар, лаука).

ЗЬЯВА I-ая.

Стораж (адзін).

Стораж (сядзіць за сталом і прыглядаецца на шчоты). Ну, і як той пісар можэ выкласьці усякае дзело на гэтай штуцы? Ужо я колькі раз пробавау рабіць гэтак, як ен, — але ніяк ні выходзіць. «Во гэта, кажэ, семдзесят капеек. А гэта рубель дзесяць, а гэта будзе дзевяцьдзесят пяць». І нагаворыць, нагаворыць столькі грошай, што у тыдзень, здаецца, ні пералічыў-бы. От ен — цок, цок. Цок сюды, цок туды — і ні пасьпееш высмаркаць носа, як ен ужо і палічыу. Што гэта, падумаеш сабе, навука: да усякаго дзела спосаб дабірае. Ен, мусіць, вучыуся ні блізка: сам кажэ, што быку у Смаргоні, ну, а як я думаю, то ен быу за Смаргонем. Каго ні спытайся, усе кажуць, што с такой галавой можна дастукацца і да прыстава! Ну, а я думаю, што ен ні дрыгацьме і перад самым спраунікам. Як пачне казаць, дзе ен толькі ні быу і чаго ні бачыу, дык аж горло раззявіш. Англічанку ен табе бачыу. У Вільні быу аж два разы, а за морам-акіянам, дзе жывуць паганыя, і туды яго насіло! Быу нават у тых краех, дзе сьвінні большыя за нашы каровы… вядома, калі чалавек бывалы разскажэ табе, дык ты увесь сьвет і бачыш перад вачыма, як на далоні. Вось калі я далей Крэва ні быу, дык мне і здаецца, што за Крэвам ужо ні далека і канец сьвету. Ну, а ці падрахую, колькі мне засталася да канца году? Колькі-ж то дзен у годзі? Ці гэта будзе 200, ці не? Ну, гэта вось ніхай будзе ад Вадохрышча да Запустау. (Кладзе на шчотах). А гэта ад Запустау да Вялікадня. А гэта да Семухі, а гэта да Пакроу… (Пауза). Ну, паглядзім, колькі-ж тут усяго набралося? (Пауза. Устае). Чорт яго ведае, як ні лічы, усе-ж нічога ні паказывае. Не, ужо калі ні поп, дык і ні убірайся у рызы! Трэба, мусіць падмясьці хату з нуды. О-хо,-хо! (пацягваючысь). Цяжкая доля мая! Сядзі цэлы дзень ды пазіхай. (Мяце хату). Ці загляне хто колечы сягодня у воласць? Яшчэ да дня нейкі чалавек прынес паперы ад пасрэдніка, ці што. Чэкау, чэкау распіскі ды і так паехаў. Ідзі, кажэ, пашукай пісара, альбо сам распішыся. На!.. добра табе казаць «распішыся». Здаецца, быццам і ні вялікая штука павясьці пяром па бумазе, але ты мне хоць пальцы паадрэзай, то ні напішу. Колькі раз я брауся напісаць абы-што; украду гэта трохі паперы дый зачну вадзіць пяром, здаецца гэтак, як і пісар, і пяро мачаю у атрамэнт і так сама нарыхтуюся: чырк, чырк, а яно чорт ведае, нічога ні выходзіць.

ЗЬЯВА II-ая.

Стораж, уваходзіць старшыня.

Старшыня. Каб мне за поугадзіны коні былі перад ганкам! Чуеш? Каб мне — як маланкай спаліць! Сягоння трэба мне канешне у Куляшы ехаць па рэвізіі.

Стораж. Калі-ж коні далека… на пашы.

Старшыня. Ну, дык што?

Стораж. Дык мне за імі бегчы, ці што?

Старшыня. А ты як думау? Ці гэта табе першына?

Стораж. Дык яно…

Старшыня. Зноу насьмярдзеу махоркаю? Колькі раз казау табе, каб ні сьмеу у прысуцтві курыць гэтаго паганаго тутуну?

Стораж. Насьмярдзеу… Я нават забыуся, які той тутун на масьць. (У бок). Як жа-ж! Загранічнаго табе буду купляць! Вельмі пэнсію добрую плаціш!

Старшыня. Што ты там мармочыш?

Стораж. Дык яно… Каб як барджэй дабыць да году, — ніхай яго чорт возьме, каб я застауся яшчэ служыць у гэтым пеклі…

Старшыня. Ну, а як закамандую на сходзі, каб цябе зноу выбралі за стоража?

Стораж. А ужо-ж — калі сход захочэ, тады ні адкажышся служыць.

Старшыня. Так яно і будзе! Я табе яшчэ учора прыказывау, каб коні рана былі тутака каля ганку.

Стораж. Учора? Дык я вас учора і у вочы ні бачыу. Прауда, у панядзелак вы мне казалі, каб былі коні… так што-ж, — прастаялі яны увесь панядзелак і ва уторак да палудню, а вы і ні паехалі.

Старшыня. Маучаць! С кім ты разгаварываеш? Распусьціу язык… Сказау табе, каб як маланкай спаліць!

Стораж. Дык мне-ж усе роуна. Я і пайду, але калі я добра ведаю, што вы і сягоння ні паедзеце.

Старшыня. Ну, ну, ні вельмі многа гавары. Пашоу па коні, сьвінячая морда!

Стораж. Пэуне-ж так…

Старшыня. Ціха! Мусіць хочэш, каб я табе па мордзі заляпіу?!

Стораж. Ці-ж гэта першына, ці што? Бійце, на гэта вы начальство… (Выходзіць, у дзьверах застанауліваецца і кажэ). Ось дзе папера… нейкі чалавек прывез… Такі сабе спрытны, з барадою, і шалік натта добры на шыі…

Старшыня. Бяжы па пісара!

Стораж. Куды там! Яго цяпер і с сабакамі ні зловіш, ен яшчэ пазаучора паехау у веску кумаваць.

Старшыня. Каб ен мне у момэнт тут быу!

Стораж. А па коні хто-ж пабяжыць?

Старшыня. Ну, жыва! Каб адна нага была тут, а другая там! Як маланкай спаліць!

Стораж. Ото-ж напасьці! (Пайшоу).

ЗЬЯВА III-ая.

Старшыня (гадзін).

Старшыня (распечатывае пакет). Ад каго гэта можэ быць? (Чытае па складах). „Прэдпісываю оному волостному правленію прыняць энергічэскія меры“… Якія? Няргічэскія? А ну, што далей? (Чытае). «к скорэйшэму составленію сістематічэскаго указателя і категорычэскіх»… Не… ніхай ужо, як пісар прыдзе, то хіба у двох разбяром. Сам я яшчэ да гэтаго ні даехау. От, калі напішуць, што шукаюць пару коней, — гнядых, ці с плямаю на лбе, альбо як паявіцца ліхая хвароба на каровах, тады я ужо добра ведаю, што мне трэба рабіць: узяу тую паперу ды сунуу далей пад сукно. (Пахадзіушы трохі па хаці). Што, што, але сягодня канешне трэба ехаць па рэвізіі! Дзе-ж гэта пісар падзеуся? (Сплювае). Цьфу! як дрэнна с пахмелля! (Глядзіць у вакно). Эгэ… ужо і сонцо паднялося высока, а у мяне яшчэ нічога нават у роце ні было. А можэ паслаць за поубутэлькай?.. Яшчэ да дня прачнууся, дык так штось ні добра, а у сярэдзіне пячэ, і у бок штось коле. Пагана, натта пагана! Кепска што дня піць… Учора піу, пазаучора піу… Ага! Які гэта у вас сягодня дзень? (Глядзіць на сьцяну, дзе вісіць календар). Што гэта? Першае кастрычніка? Дык гэта на том тыдні было. Э… ні люблю я безпарадкау! Казау колькі разоу пісару, каб што дня адрываць лісткі, каб часам ні патраціць дзен; для гэтаго і калірндар наумысьле купіу. А тут стаіць першае акцябра. А на першае акцябра, на Пакровы, я быу на кермашы. От табе і страцілі дні! Ага, пачэкай! Як гэта было? На тым тыдні, у пятніцу, прыежджау асэсар... Так, асэсар… У нядзелю сабрауся сход… У вечары прыехалі да мяне мае кумы: «матушка» і дзячок… Так… У панядзелак гуляу цэлы дзень; а пад вечар прыехау поп… Ну, а далей ішчэ што было? Было ішчэ шмат гасьцей. Старшыня с Грышкавіч з жонкаю, пісьмавадзіцель земскага з жонкаю… Добрая у яго жонка! Яна мне штось разоу пяць падмаргнула. Дык як ей і ні падміргнуць мне? Яна сьвежая, маладая, кроу з малаком, а ен — чалавек нейкі плюгавы. Добра яна гэту песьню сьпевала:

«Эй, кужэль, кужэль ты мой,
«Я ні спраулюся с табой.
«За кужэль — рука трасецца,
«А за чарачку бярэцца».

Пападзьдзя наша добрая; якія яна штукі вырабляе! Завяла моду, каб кожны, хто каго пачастуе, каб зараз пацалавуся… і пашлі частаваць адзін аднаго. Матушка з дзячком цалуюцца, а я с пісьмовадзіцеліхай. Але-ж якія у яе гарачыя губы… Натта салодка яе цалаваць. Хаця-ж яно і так, але-ж ей далека да Параскі — салдаткі. От, дык маладзіца! Як агонь гарачая; як ідзе сялом, дык ажно зямля дрыжыць пад ею. Э… каб ей, каб ей… шкода, што я жанаты! А то ужо як начальнік, зараз сюды яе і як… маланкай спаліць! На тым тыдні, у сераду у ночы, трохі-трохі ні ускочыу. Толькі адно падышоу да хаты Параскі ды пачау памаленьку стукацца, ажно старая Пантурчыха с свае хаты: «А хто гэта, пытаецца, лезе да салдаткі?» А я гэта сагнуушыся ды памаленьку і давай Бог ногі — уцек; а яна цкаваць сабакамі… Хай яго чорт возьме — той рабы сабака то-ж за малым ні адкусіу лыткі. Трэба будзе пратакол напісаць, каб яна такога сабаку на ланцузе трымала.

ЗЬЯВА IV-ая.

Старшыня. Уваходзяць Пантурчыха і Гарасім.

Пантурчыха (пакланіушыся). Дзень добры! С пятніцаю дай Божэ добраго здароуя!

Старшыня (з жарам). А ці-ж сягодня пятніца?

Пантурчыха. А як-жа! Вядома, што пятніца, да ужо нават другая посьля Пакроу.

Гарасім (пьяны). Але, прауда!

Старшыня. Ці адно ні абмыліліся вы?

Пантурчыха. От табе і маеш — каб я дый памыялілася…

Старшыня. Як-жа гэта так стала сягодня ужо і пятніца?

Гарасім. Бог яго ведае, як гэта стала…

Пантурчыха. А ужо-ж, пане старшыня, памяркуйце самі. У сераду ваша суседка, выбачайце, падла Гапка, сарочкі мыла у лузе. Я гэта прыбегла да яе і кажу: ці-ж табе ні сорам ні ведаць, што у сераду сьвято, а ты сарочкі мыеш…

Старшыня. Што? у сераду было сьвято?

Гарасім. Але, праўда!

Пантурчыха. Але, як-жа-ж, сьвято. Сьвятога Хаты… Дык кажу ей: ці-ж табе ні сорам, калі-ж ты звалкуеш? І туточка вы, дай Божэ добрае здароуечко, выйшлі с хаты дый пачалі нас лаяць, яшчэ мяне самую так пагана лаялі. Мусіць хацелі, каб сваей сварбай ні мешалі вам гуляць, бо у вас было шмат гасьцей.

Старшыня. Нічога я ні прыдумаю. Ці ведаеш ты, старая, што у нас, у начальнікау, заусягды шмат работы?

Гарасім. Вядома, начальство… Ці-ж можна так?

Пантурчыха. Дык як-жа-ж мне гэтаго ні ведаць? Вы адзін, а нас усіх — глядзі колькі! Тутака трэба дзьве галавы мець! А ужо-ж і мой нябошчык, царство яму нябеснае, быу за начальніка, ці па-просту сказаць, за сьвінапаса; каля грамадзкіх сьвіней дык так, бывала, заклапоціцца, так заклапоціцца…

Старшыня. Ен, здаецца, ад гарэлкі памер?

Пантурчыха. Умер мой галубочак… Цераз гэтыя клапоты і піу…

Старшыня. От цераз гэтыя самыя клапоты і я пью. Неяк на сэрцы лягчэй, як выпьеш…

Гарасім. Прауда.

Пантурчыха. А ужо-ж так. Гарэза, вядома, адразу выцягне табе усе с-пад сэрца. Так і бачыш, як клапоты парай з горла выпірае… Так, так, — усе гэта было у панядзелак, бо ва уторак я была за «бабу» у Зосі Пухленчыхі і стуль прынесла вам яшчэ рабое кураня і прасіла на радзіны.

Старшыня. Кураньо? От гэтаго даль-Бог ні успомню.

Пантурчыха. Яшчэ ваша жонка, дай Божэ ей добрае здароуе, узяла у мяне тое кураня і нават пачаставала півам, — дзякуй ей, повен кубак выпіла.

Старшыня. А на радзінах я быу?

Пантурчыха. Не, ні былі, бо вы адгаварываліся тым, што у вас былі госьці.

Старшыня. От ты гэтак заклапаціся, як іншы раз начальнікі!

Пантурчыха. А у сераду, як скончылася абедня (імша), дык да вас прыехалі госьці: бацюшка ды яшчэ нейкія людзі.

Старшыня. У сераду, кажэ?

Пантурчыха. Але. А учора я пасварылася с Параскаю, салдаткаю, дый прыходзіла да вас на жалабу.

Старшыня. С кім, — с Параскаю, кажэш?

Пантурчыха. А з ею, так.

Старшыня. Ты адно прауду кажы! Альбо падумала мяне зводзіць?!

Пантурчыха. Даль-Бог, прауду кажу. Я ей гэтаго ніколі ні дарую.

Старшыня. Божэ табе памажы, калі так. Гэтая справа натта цікавая.

Пантурчыха. Дык учора вы самі сказалі, каб я сягоння прыйшла, бо учора, дай Бог вам здароуе, вы былі пьяныя.

Старшыня. Клапоты! Што у мяне, старая, тых клапотау! Дык выходзіць так, што сягоння пятніца? Дзякуй Богу, што хаця дзень знайшлі!

Пантурчыха. Дык тут ні то, што дзень забудзеш, а і есьці ні успомніш. У вас, пане старшыня, клопатау поуна галава!

Старшыня. Больш, як поуна галава!

Гарасім. Цераз галаву паліецца… Але, прауда…

Старшыня. О, паліецца! (Да Гарасіма). А ты-ж па якому дзелу?

Пантурчыха. А гэта мой сьведка.

Гарасім. Але прауда, пане старшыня…

Старшыня. Дык ты чуу, як яны сварыліся?

Гарасім. Але, прауда. Але як яны біліся, дык я ні бачыу. Па закону, значыць, па праудзі…

Старшыня. Пабяжы-ж, пакліч сюды Параску-салдатку, дык мы зараз і суд зробім.

Гарасім. Зрабіце праведны суд, як перад панам Богам. Бо яны праклятыя бабы. Ім абедзьвім трэба канешне, як той казау, „бярозавай кашы“, каб ні калаціліся больш. Бо яны халеры, але прауда, вашэ благародзе…

Старшыня. Вядзі яе сюды, каб як маланкай спаліць была тут, перад маімі вачыма!

Гарасім. Прывяду! А трохі пачакаць ні можна? А яе, халеру, зараз сюды. Пастау, кажу ей, гарэлкі з гарнец і будзе добра, ні трэба і судзіцца. (Да Пантурчыхі). Казау, пастау гарнец, было-б добра. (Пашоу).

Старшыня. Дык ужо трэба і пісара пашукаць!..

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, ужо лепей вы самі разьбярыце нашу справу.

Старшыня. Дык разабраць ні вялікая штука. Але-ж можэ мне трэба будзе доуга пытаць Параску? А тут трэба канешне зараз ехаць па рэвізіі. Можэ-б можна было пачэкаць з гэтым дзелам хаця да заутра?

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, разьбярыце зараз, бо як ні разьбярэце, то я ні сьцярплю, я ей… (Шэпчэ яму нешта на вухо). Зрабіце ласку, разьбярыце канешне, я ужо як небудзь вам за гэта падзякую. Помніце, як яшчэ вы ні былі за начальніка, дык судзіліся с Хведарам за кажух? Ці мала тады я грэху на душу узяла?

Старшыня. Ну, што калі было, успамінаць ні трэба. Але што с табою рабіць?.. Дык кажы толкам, што у цябе з ею выйшла? Ці ні за пабіты гаршчок пасварыліся?

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, калі усе сказаць, дык валасы на галаве падымуцца. Вы добра ведаеце, што мой гарод упіраецца як раз канцом у яе хату…

Старшыня. Ну?

Пантурчыха. Яшчэ мой нябошчык, царство яму нябеснае, вечны пакой яго душаццы, ды усім змерлым вечная памяць… От, кажу, як мой нябошчык яшчэ быу жывы, дык выкапау роу проці яе хаты, каб зьвярнуць сьцежку з яе двара… Бо яна куды-бы ні йшла, ці у поле, ці у сяло, дык так табе і прэцца праз мой гарод.

Старшыня. Эгэ, пачакай! Як бачу, то гэта дзело натта цікавае. Ці маеш даказацельствы?

Пантурчыха (выймае пляшку гарэлкі і колькі абаранкау). Восека… ужо я добра ваш звычай ведаю.

Старшыня. От, можэ-б і ні піу сягоння, каб ні гэткае глаунае дзело…

Пантурчыха (частуе). Дык выпійце, пане старшыня.

Старшыня. А ужо-ж трэба выпіць, каб у галаве прасьвятлело… А ну, сама ужо выпі.

Пантурчыха. Дай Божэ усім нябошчыкам царство нябеснае, а жывым добрае здароуе! (Выпіла і падносіць старшыне).

Старшыня. Вельмі дзякую (выпіу). Цяпер ужо дзело стало ясьнейшае.

Пантурчыха. А ужо-ж так! Яно адразу у галаве штось заварушыцца. Закусіце-ж абаранкам (дае абаранак).

Старшыня. Што-гэта? бытцам штосьці у вуху дзілінькаіць?

Пантурчыха. Гэта мала выпіушы так дзілінькаіць. Выпійце яшчэ.

Старшыня. Дык пэуне. Чарка у цябе ні вялікая. Можна яшчэ па аднэй.

Пантурчыха. (Налівае). Я вам кажу, пане старшыня, што па маленькай нават лепей піць. Тож і людзі кажуць:

«Чарачка мая,
«Малюсенькая,
«Пацеш ты мяне,
«Мілюсенькая».

Дык выпійце.

Старшыня (выпіу). Ці дасі веры? Цяпер ужо у вуху ні дзілінькаіць. Як маланкай спаліць, замоукла.

Пантурчыха. Дык я ужо, ні вам кажучы, выпіла с тым с сваім сьведкаю. (Налівае). Дай жа-ж Божэ, каб ворагі маучалі, а суседзі ні зналі. (Выпіла). От, кажу, як выкапау мой нябошчык роу, дык і пашла паміж нас што дня сварка.

Старшыня. Што дня?

Пантурчыха. А так.

Старшыня. Ну, так ужо мы і запішэм.

Пантурчыха. Як-жа ні што дня, калі я сваімі вачыма бачыла, як яна кожны ранак выносе ды высыпае попел у мой роу? Я яе як пачну лаяць, а яна маучыць, як-бы і ні да яе гавару.

Старшыня. Маучыць? Ну?!

Пантурыха. Вядома, маучыць, але-ж адно губы маучаць, а у сярэдзіне у яе так і кіпіць.

Старшыня. Ну, што у яе у сярэдзіне, дык гэта да дзела ні тычыцца.

Пантурчыха. І што-ж бы вы думалі? Гэтак што дня высыпаючы попял, зарауняла роу саусім. Дык я і пачала думаць, на якое яна ліхо высыпае туды попял? Ці німа тут якой штукі? Сяджу я гэтак на тым тыдні проці серады, ці проці ауторка… але, здаецца, проці серады, ці проці ауторка… але, здаецца, проці ауторка, бо у панядзелак хадзіла я па зелле у «Доугі луг». Але яшчэ вось што прытрапілося мне…

Старшыня. Што-ж такое? Ужо кажы усе да чыста, каб дзело было панятнае.

Пантурчыха. Адно я перайшла лагчыну, аж с-пад карча як выскачэ заяц і паляцеу з усіх ног. Каб мне язык адсох, калі брэшу.

Старшыня. Заяц, кажэш? Ці-ж гэта да дзела належыць?

Пантурчыха. А як-жа ні належыць, калі гэта ні заяц быу?

Старшыня. Ні заяц! То што-ж там было?

Пантурчыха. Дык, кажу вам, што як схапіуся, дык з усіх ног паляцеу.

Старшыня. Дык ужо запісано, што паляцеу з усіх ног.

Пантурчыха. Дык вы думаеце, што гэта запрауды заяц быу?

Старшыня. Ну, а што-ж там?

Пантурчыха. Нячыстая сіла.

Старшыня. Гэта прауда?

Пантурчыха. Даль-Бог, прауда! Пакаціуся дый пакаціуся цераз гару! А я, як бачыш, тры разы перахрысьцілася дый сплюнула на левы бок.

Старшыня. А што яшчэ?

Пантурчыха. Як языком злізало… Вой, пачэкайце, што гэта я нагаварыла? (Думае). Ага, так… вось набрала гэта я тамака зелля ды прынесла да хаты і пачала сушыць на прызьбе. А ужо ведама, як ідзеш па зелле ды калі перабяжыць табе дарогу заяць, то…

Старшыня. Дык што-ж тады трэба рабіць?

Пантурчыха. А гэтаго ні можна казаць, бо як раскажаш, дык гэтае зелле хоць вазьмі ды выкінь.

Старшыня. Дык, значыцца, ні паможэ ні ад якой хваробы?

Пантурчыха. Э, не, ні тое. А ужо так, зьвяне, засьмярдзіцца, што нават і нос адвернеш. От, ужо як зусім сьцямнело, сяджу я сабе на прызьбе дый задрэмала, і сьнілося мне, што я маладая дый такая прыгожая, як кветка.

Старшыня. Ну, гэта ты пачала расказываць сон рабой кабылы.

Пантурчыха. Калі я была натта прыгожая, як была маладая, такая прыгожая, што ай-яй!

Старшыня. Брэшэш баба, гэтаго ты нават і у сьне ні магла бачыць!

Пантурчыха. Што-ж, ужо мінулося! Бывала за мной хлопцы так увіваліся, што аж платэ трашчалі.

Старшыня. Дык гэта, пэуна, было яшчэ пры цару Батуры. Але пакінь ты гэтую брахню ды лепей дзело кажы.

Пантручыха. Ну, то слухайце-ж! От, я задрэмала. Аж чую нешта мармочэ мой Рабка. Вы-ж ведаеце майго сабаку?

Старшыня (у бок). Чаму не, і цяпер яшчэ лытка баліць.

Пантурчыха. У вауторак Аудоля, Гануліна нявестка, усе клікала мяне да сябе, каб я паглядзела тыя спадніцы, што нібыто іх парвау мой Рабка.

Старшыня. Дык яго Рабкам завуць? О, гэта трэба у пратакол запісаць!

Пантурчыха. Я была за «бабу» у сяле Вайбакох, і адтуль прынесла яго малюсенькім шчаняткам; тамака казалі мне, што будзе натта сярдзіты; але-ж я яго нават і ні думала хаваць пад асінаваю бараной, каб быу сярдзіты. А ужо калі сабака сярдзіты, да яго ні схаваць найперш пад асінаваю бараной, дык зараз ведзьма возьме яго дый задушыць.

Старшыня. Задушыць? А ці-ж ні пара нам падліць трохі чарніла у чарніліцу, бо нешта кепска пішэцца.

Пантурчыха (налівае). Дай Божэ, каб усе было гожэ! А што ні гожэ, таго ні дай Божэ! (Выпівае і частуе).

Старшыня (выпіу). Добрая гарэлка. А у якой манапольцы бярэш?

Пантурчыха. А у «Чамялох».

Старшыня. Эгэ! адно такую мае і трэба піць. Ну, кажы ужо свае дзело мне да канца.

Пантурчыха. А ці ведаеце вы, што калі хто з людзей памрэ, крый Божэ, ні сваею сьмерццю дый яшчэ калі яго пахаваюць на выгані, то што ночы будзе хадзіць, пакуль ні убьеш у галаву асінаваго кала? От, Максім Кушня як павесіуся, дык што месяц хадзіу пад вокнамі, я нават сама бачыла. От ходзіць, а далей пачне у комін дмухаць, — адно як дмухне, дык сажа па усей хаці і закурыць. Што-ж бы вы думалі? Мой нябошчык, царство нябескае яго душачцы, забіу асінавы кол, а я хадзіла дзевяць разоу, як сьвет, на яго магілу ды пасыпала яе макам, і тады ен перастау хадзіць.

Старшыня. Перастау? Канчай, канчай дзело… Што гэта ен Параскі ні вядзе?

Пантурчыха. Так гэта чую, хтось клічэ майго Рабку: «на, цюцю, на!» Слухаю, аж гэта яна прыманіла да сябе і дае яму штось с сваіх рук. Я да яе адзавалася: «А што ты, кажу, каб табе скулу пад бок, што гэты ты робіш? На што ты чужога сабаку гадуеш?» — «Каб знау мяне, кажэ, дый ні рвау». Як узялася я яе лаяць ды клясьці, а яна усе маучыць, усе дае штось Рабку есьці. Закрычала я ад злосьці: «Прападзі ты, чортава дачка!» дый плюнула: «цьфу»! (Плюецца).

Старшыня. Куды гэта ты плюеш? Сьвіначая морда, так і плюе проста на патрэт! Кажы далей!

Пантурчыха. Дык пайшла я у хату. Аж другой ночы сяджу я сабе на печы, а у мяне каля печы вакно, акурат проці яе дзьвярэй. Сяджу я, аж чую, мой Рабка на кагось брэшэ. Я гэта памаленьку да вакна, аж бачу, хтось пераскочыу цераз роу ды проста да яе; падышоу да дзьвярэй, пастукау і ціхутка кажэ: «адчыні».

Старшыня. Калі гэта было?

Пантурчыха. На тым тыдні, у сераду.

Старшыня. На тым тыдні? (У бок). От так штука! (Да яе). Ты сама бачыма?

Пантурчыха. А як жа-ж. Сваімі вачыма! Каб скрозь зямлю правалілася, калі брашу!

Старшыня (у бок). Дзяржыся, Сьцяпан! (да яе). А ці ні бачыла ты яго твару?

Пантурчыха. Дык што тут! Добра ужо усім людзям ведама. Нібы — то вы ні дагадываецеся?

Старшыня. Слухай, слухай, ты ні таго…

Пантурчыха. Але… не! Скажу жонцы, от і па усім…

Старшыня. Хіба-ж ты здурнела!?

Пантурчыха. Яна набрэхала на мяне перад усімі людзьмі, што нібы — то я украла у яе пеуня.

Старшыня. Якога пеуня?

Пантурчыха. Чорнаго, з жоутым хвастом.

Старшыня. Дык я нават нідзе на дварэ ні бачыу такога пеуня!

Пантурчыха. Гэтак сама, пане старшыня, я і таго пеуня ні бачыла. А яна яшчэ зубы шчырыць: украла, ды украла… Я ей, шельмі, вочы выдзяру.

Старшыня. А у халоднай ты яшчэ ні сядзела?

Пантурчыха За гэтакую шэльму, за гэтакую нічапайку?

Старшыня. Брэшэш, старая, брэшэш! Скажы яшчэ адно паганае слово, дык я цябе пад дваццаць замкоу, як маланкай спаліць!

Пантурчыха. Ды каб мне пад дваццаць замкоу за гэту праклятую Язэпаву Параску!

Старшыня. Як гэта Язэпаву?

Пантурчыха. Кажу вам, што гэта Язэп да яе дабівауся.

Старшыня. Язэп?

Пантурчыха. Дык ен-жа, ен!..

Старшыня. Ты-ж так і кажы адразу. Разбалтай атрамант, а то штось вельмі густы.

Пантурчыха (частуе). Ен, запраўды ен! Так учора ранінька выйшла я с сваей хаты, аж і яна каля свайго парогу, — крышыць бацьвінне для халадніку. Я і кажу да яе: а які гэта чалавек стукауся да цябе у глухую ноч? Можэ, часам мужык вярнууся са службы? А яна на мяне як вылупіць вочы ды хоць бы слауцо свазала… ані-ні. Я яе стала сароміць, а яна маучыць! «Ці табе кажу, ні сорам, ці табе ні грэх? Мужык твой Богу-государу служыць, можэ яму па табе маркотна, як той птушаццы у клетцы, а ты вось як тужыш па ім, што чужых хлопцау пускаеш да сябе на-нач!» Яна слухала, слухала ды павярнулася да мяне патыліцаю. (Шэпчэ штось на вухо). Каб я хварэла, калі ні прауда!

Старшыня. І сьведка ужо бачыу?

Пантурчыха. Яно сьведка ні бачыу, а толькі…

Старшыня. Ну, гэта дзело трэба добра разглядзець, трэба падмацаваць даказацельствамі…

ЗЬЯВА V-ая.

Тыя-ж. Уходзяць Параска і Гарасім.

Параска. Дзень добры вам!

Старшыня. Здарова, галубка!

Параска. За якім гэта дзелам мяне паклікалі?

Пантурчыха. Як гэта ты ла́ела мяне старой бабай…

Старшыня. Маучы, старая, бо я тут начальнік. (Да Параскі). Ну, як-жа табе жывецца?

Параска. А жыву, я гарох пры дарозі! Хто ні ідзе, той ні скубе.

Пантурчыха. Бач, бач, якая зрабілася ціхая ды сьвятая…

Старшыня. Маучы, старая!

Гарасім. Кажу, пане старшыня, з імі чыстая бяда.

Старшыня. Маучаць! (Да Параскі). Дык кажэш, як гарох пры дарозі?

Пантурчыха. Ды што-вы з ей цацкаецеся?

Старшыня. Дык ты мяне будзеш вучыць, як дапрос здымаць, ці што? Маучы, ані пісьні!

Гарасім (да Пантурчыхі). Маучы, — пан старшыня ужо разумеюць, як і што!.. Але, прауда.

Параска. За якім-жа гэта дзелам мяне клікалі? Даль-Бог, ні маю часу з вамі тутака жартаваць!

Пантурчыха. Да вечера яшчэ далека, пасьпееш пабачыцца!

Параска. Ні лезь, баба, асвою у вочы, бо пры усіх людзях злаю.

Пантурчыха. Ты мяне лаець маеш? Дык яшчэ той на сьвет ні нарадзіуся, каб мяне пералаеу. Каб табе скулы селі на плечах!

Старшыня (да Пантурчыхі). Вон с хаты! Я сам адзін здыму з яе дапрос. (Выпіхае с хаты).

Гарасім. Бяда з імі, пане старшыня.

Старшыня (бярэ Гарасіма і Пантурчыху за плечы і выпіхае). Вон с хаты пад дзесяць чарцей!

Гарасім. Яны лепей разум…

ЗЬЯВА VI-ая.

Старшыня і Параска.

Старшыня. Ледзьве даждауся таго часу, што бачу цябе воко на воко.

Параска. Вялікае шчасьце!.. Але за якім дзелам мяне клікалі?

Старшыня. Сядай жэ-ж, Парася!

Параска. Чаго?.. ні хочу, я і так пастаю.

Старшыня. Каб ты ведала, якая ты пекная ды прыгожая.

Параска. Пекная ды прыгожая, але ні для вас.

Старшыня. Калі хочэш, дык спытай абы якую на сяле маладзіцу, усякая будзе рада, каб да яе старшыня хадзіу. (Пантурчыха заглядае у дзьверы, а далей бярэ сваю пляшку і выходзіць).

Параска. А да мяне ні прыдзе!

Старшыня. Запрауды? (Хочэ яе абняць).

Параска. Ну, рукам волі ні натта давайце, бо ні воднаго воласу ні застанецца у барадзе.

Старшыня. Дык ты гэтак з начальствам?..

Параска. А ці-ж вы на тое начальство, каб хадзілі да чужых жонак?

Старшыня. А у халодніцу ні хочэш?

Параска. Ні для мяне тую халодніцу будавалі.

Старшыня. Пабачымо. Э… дурная… Адно падумай добра, чым я ні здатны да цябе?

Параска. Хоць здатны, ды ні мой. Хадзіце да свае жонкі.

Старшыня. А да цябе?

Параска. Кажу вам, што дарма…

ЗЬЯВА VII-ая.

Тыя-ж і уваходзіць Пісар (пьяны).

Пісар (пяе):
«Сказау раз я куме:
«Кума дарагая!
«Прыгалуб, кума, мяне,
«Ні будзь гэтак злая.
«А яна мне тады:
«Эх ты, дурнаваты!
«Каб хаця быу малады,
«А то? — Вон із хаты!
«Але я ні такі:
«Цмок яе у губы,
«А яна — браткі мае! —
«Дала мне у зубы!»

Старшыня. От, чэрці яго прынясьлі!

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Як маешся, душачка мая, як здароуечко?

Старшыня. Вы адно толькі вочы заліваеце, а тут дзела поуна галава!

Пісар. Усе атцястуем у найлепшым культурным стаянні… А, кумачка! За якім гэта дзелам экстрыным?

Параска. Запытайце іх!

Старшыня. А вы гэта калі пасьпелі накумавацца?

Пісар. Ні далей, як на 1-е акцябра, на Пакровы.

Старшыня. Дык яна ад гэтаго такая сьмелая, што ужо накумавалася с памоцнікам свайго начальства…

Параска. Не… Я такі і з роду і ні с палахліваго карча.

Пісар. Вы маю кумку ні важцеся крыудзіць, бо хоць я і ваш памоцнік, але магу задаць начальству такую цывілізацію, што ой-ой!

Параска. Яны ужо мяне і халоднаю пужалі.

Старшыня. Э!.. Адно пажартавау трохі!

Пісар. Халодная ніхай будзе халоднаю, а нам пара ужо пагрэцца. (Вымае пляшку і чарку). Кума, сядай! (Параска садзіцца). Сьцяпан Міронавіч, душа мая! (Частуе).

Старшыня. Не, мой міленькі, у мяне ужо і так круціцца галава, годзі ужо піць, бо сягоння трэба яшчэ ехаць па рэвізіі.

Пісар. Ліхо яе бяры! Ось выпьем ды паедзем. Просім…

Старшыня. Тамака якаясь бумага прыйшла.

Пісар. Прачытаем і рэзолюцію накладзем. (Чытае паціху паперу).

Старшыня. Аб чым там пішыцца?

Пісар. Адкацегораем усю сісьцему у свой час. (Кідае паперу пад стол). Ось і рэзолюція гатова.

Старшыня. Няужо-ж пад сукно? на цыгаркі?

Пісар. А няужо-ж. (Частуе Параску). Кума, чарачку…

Параска. Не, куме, дзякую.

Пісар. Як? ад мяне чарку гарэлкі ні выпьеш? (Сьпевае):

«Пій, кума, пій,
«І другім налій;
«Чаркі доуга ні трымай,
«Выпіушы, другім давай!
«Хто да дна ні выпівае,
«Доуга чарачку трымае,
«Таму сорам на увесь век,
«Той паганы чалавек».
Міласьці прашу!

Параска (троха адпівае). Ой, якая-ж пякучая!

Пісар. Усю, усю!

Параска (пье усю, пяе):

«Вось ужо выпіла
«І вам, куме, наліма.
«Ну, а якжа-ж цяпер будзе?
«Хоць раз выша баба у людзі».

Старшыня (у бок). Як я бачу, каля гэтай маладзіцы трэба троха іначай заходзіць. (Да яе). Дык выпійце-ж ужо на міравую са мной!

Параска. Я-ж з вамі ні сварылася. (Зноу пье).

Пісар. Кума, у цябе хата вялікая. А я пасьля заутра мяніннік. Вары, рэж, пячы! Твая страва, мае грошы і мае піво! Эх, Сьцяпан Міронавіч, як я бачу, ні умееш ты з бабамі рабіць дзела! Ці гэтак, кума? Кума, ні дзяржы чаркі! (Параска пье).

Старшыня. Дык і я прыду на мяніны.

Параска. Дык ведама, ні выганю-ж с хату.

Старшыня (пісару). Шэлесьцян Салатавіч!

Пісар. Севастьян Савватьевіч!

Старшыня. Усе роуна! Дайце сюды пляшку, я пачастую вашу куму!

Пісар (падае пляшку). „Пярэмеце“!

Старшыня (налівае і частуе). „Меркіце“!

Параска. Ой, гэта будзе ужо зашмат!

Старшыня. Нічога! Выпійце яшчэ!

Параска (выпіла). З нашае сястры усе ласкаю можна узяць. (Сьмяецца). От я ужо і пьяная!

Старшыня. Дык другую выпій, яшчэ да мяне.

Параска. Дык лійце хоць тры, хоць чатыры, ніхай адна адную паганяе. (Рагочэ).

Старшыня (налівае). А ну, трэба выпіць.

Пісар. А маладзец, Сьцяпан Міронавіч! (Ідзе да парога). Гэй, хто тамака? На пляшку, пабяжы да манаполькі, прынясі яшчэ дзьве.

Старшыня. А ну, сьмялей! (Хочэ пацалаваць).

Параска (бье яго па губах). Пашоу пад ліхую долю!

Пісар. Сьцяпан Міронавіч, нельга! Кума, пачынай песьню, адно такую, каб аж, аж… (Сьпевае).

Параска. Ні умею я такой! Ой, то-ж я ужо пьяная! (Рагоча).

Пісар. Пачынай сваю, а мы с Сьцяпанам Міронавічам падцягнем.

Параска (сьпевае):
«Ой, выпіла, выхіліла,
«Сама сябе пахваліла,

«Бо я панскаго роду,
«Пью гарэлачку, як воду.
(двойчы).

«Бо я панскаго роду,
«Пью гарэлачку, як воду.
«Ой, мой мілы памер, памер,
«Дый у каморцы дуду запер,

«А я пайшла муку браць,
«Дый пачала у дуду граць.
(двойчы).

«Ой, ты-ж дуда, мая дуда!
«Я малада — туда, сюда!

«На прысядку дый у далоні,
«Пайшла мука па каморы».
(двойчы).

ЗЬЯВА VIII-ая.

Тыя-ж, Пантурчыха і Гарасім уходзяць.

Пантурчыха. Бачыш, які яны тут дапрос бяруць?

Старшыня (да Пантурчыхі). Кажу табе мірыся, старая! А то я цябе, чортаву качаргу! Ведаеш мяне: як маланкай спаліць!

Пісар. Аб чым звада? На основанні якой стацці?

Пантурчыха. Выслухайце мяне, Шэлесьцян Салатавіч!

Пісар. Севастьян Савватьевіч!

Пантурчыха. Ой, пане, ні вымаулю я так! Што яна толькі зрабіла! Вы адно толькі падумайце! (Шэпчэ яму на вухо).

Параска. Ні гняві Бога, баба! Ці-ж я такі сораму ні маю?

Пісар. Ні можэ быць? Чыстае горо!

Гарасім. Настаяшчая бяда!

Параска. Што я павярнулася да вас патыліцаю, гэта прауда, але апошняе…

Старшыня. Памірыціся зараз! Дык вы-ж такі суседзі.

Голас (за дзьвярыма). Наце гарэлкі!

Старшыня. От як раз і міравая пасьпела! Гэта ужо наша. (Бярэ пляшку). А ну, хто шустрэйшы — частуй, бо мяне ужо троха разабрало.

Гарасім. Давайце сюды, я навяду парадак.

Пісар (бярэ пляшку). Ціха-ліхо! Сядай, старая, каля мае кумы! Лауку сюды прысуньце (Гарасім падае лауку). Так! Сьцяпан Міронавіч на покутнае мейсцо, каля мае кумы; ты, Гарасім, тутака!

Гарасім. Ось і сядзем! Але…

Пісар. Кума, пацалуйся са старой!

Параска (рагочэ). Чаму-ж ні пацалавацца?

Пантурчыха (с плачам). Ці-ж ты думаеш, што мне ні шкода цябе? Ты-ж такая маладая ды харошая, як якая галубка, німа каму цябе пашкадаваць, ні даглядзець!..

Пісар. Годзі старая, пацалуйцеся!

Гарасім. Пацалуйцеся… Начальство прыказывае… Цалуйцеся, чортавы сарокі… Чыстая бяда з вамі! (Бабы цалуюцца).

Пісар. От і годзі! Ну, за мной! (Пачынае сьпеваць, за ім усе).

Ва саду лі в агародзе
Птушачкі пяюць. (двойчы).
Ой, там нашы бацькі,
Ой, там нашы дружкі
Гарэлачку пьюць (двойчы).
(Частуе Параску). Ну, кумачка, налівайце!

Параска. Міронавіч, выпівайце!

Гарасім. На здароуе!

Усе. Дай Божэ!

Параска (частуе старшыню). Цяпер ужо і вы выпійце да мяне дзьве чаркі!

Старшыня (саусім пьяны). Ад вас з ахвотай. (Пье дзьве чаркі).

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Душа мая, ні зваліся!

Старшыня. Дзяржуся, яшчэ дзяржуся! Параска, пацалуй мяне! Пацалуй начальство!

Параска. Ніхай трохі пасьля, трэба пачакаць. (Частуе Пантурчыху).

Пантурчыха. Ці-ж я цябе ні шкадую, мая галубачка! Заутра прыдзі да мяне, я табе і бурачкоу, і капустачкі, і бульбы…

Гарасім. Старая, ні задзержывай чаркі!

Пантурчыха. Дауней ні гэтак сьпевалі. (Сьпевае).

Ой, хто пье, таму налівайце,
Хто ні пье, таму ні давайце!
А мы будзем піць
І Бога хваліць
І за вас, і за нас
І за стару бабу,
Што нас навучыла гарэлачку піць.
Ой, хто пье, той крывіцца,
Хто ні пье, той дзівіцца.
А мы будзем піць, і г. д.

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Заснуу?

Гарасім. А ужо-ж… бо ім натта шмат клопатау, чыстая беда!

ЗЬЯВА IX-ая.

Усе тыя-ж і стораж.

Стораж. Коні гатовы!

Пісар. Ну, ужо сягоння годзі ехаць па рэвізіі!

Стораж. Ці-ж гэта зноу коні стаяць-муць?

Пісар. Ні твае дзело! Нясі сюды званок! (Стораж пашоу).

Параска. Хадзем, баба, да хаты!

Пантурчыха. Хадзем, мае дзіцятко!

Пісар. Пачакай, кума, паедзем катацца!

Параска. Дзякуй, куме. Кажуць, пій ды розум ні прапій! Дзякуй за чэсьць!

Пантурчыха. Я табе, мае дзіцятко, і фасолі і гуркоу дам… У мяне, дзякуй Богу, урадзіло…

Гарасім. Адно ні сварэцеся!

Параска. Бывайце здаровы! Бывайце здаровы Шэлесьцян Салатавіч!

Пантурчыха. Дзякуй вам, што пагодзілі нас! (Пантурчыха і Параска пайшлі).

Пісар (праваджае іх да парогу). Кума! Глядзі-ж адно, ні забудзь прыйсьці да мяне на мяніны!

Гарасім (як яны размауляюць, хавае пляшку і абаранкі). Чыстая бяда! Ім натта многа клапотау. За што яны біліся?..

Пісар. Аслабані канцылярыю!

Гарасім. Вось, як бачыш! (Падходзіць да старшыні і бармочэ яму штось на вухо; пасьля ідзе, замест дзьвярэй, у шафу; пісар выкідае яго за дзьверы).

ЗЬЯВА X-ая.

Стораж прыносіць званок.

Стораж. Ну, і на што дауся вам гэты званок? (Дае).

Пісар. Ні твае дзело! (Пачынае званіць над вухам старшыні). Но, конікі! Вярні ужо на Чубаеуку! Ды ворчыковую ні стрымлівай!

Стораж. Паехау па рэвізіі!

Пісар. Ну, будзе з яго, ніхай едзе. А я пайду на сяло другую рэвізію рабіць!

Старшыня (сонны). Пішы пратакол!..

Пісар. То — есьць, какой я мучэльнік з гэтымі пьяніцамі!.. (Пайшоу).

Стораж (выпівае чарку гарэлкі). Добрая рэвізія! Німа што казаць! Гэты ізноў цэлы тыдзень у хаці круціцьмеся, а той па селах.

Старшыня (сонны). Дай Божэ, Дай Божэ!

Стораж (бярэ шчоты, сядае на землю і выкладае). Ну, хай яго чорт возьме! Каб я болей застауся служыць у гэтым пеклі! Але я такі вылічу, колькі мне засталося служыць да канца году!..


(Заслона).



КАНЕЦ.