За што? (Зязюля)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
За што?
Верш
Аўтар: Андрэй Зязюля
Крыніца: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=391 (Месца выданьня — Парыж: Выбраныя старонкі часопіса “Моладзь” (1948—1954) / Укл. М. Скоблы; Прадм. М. Наўмовіча. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 444 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 1) )

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 Ці не за тое, дзеці ночы,
Вы страшны гоман паднялі,
Што праўда ўсім вам коле ў вочы,
Што праўду вы запрадалі?..
Не выклікайце ж воўка зь лесу,
Ня шырце фальшу між людзей,
Бо прыйдзе час сарваць завесу
І ўбачыць сьвет ваш подлы дзей.
Абсядзьце ж, лепей не чапайце
Спакойнай працы грамадзкой,
І ямы рыць не пачынайце,
Бо самі будзеце у ёй!..